Lexus GS
Агульныя даныя
Выпуск:
| 1991—цяперашні час
|
На рынку
Lexus GS — аўтамабіль бізнес-класа, выпускаецца ў Японіі з 1991 года. Першы Lexus GS быў пабудаваны на платформе Toyota Crown Majesta. Для ўнутранага рынку Японіі аўтамабіль выпускаўся пад назвай Toyota Aristo. Прэм’ера другога пакалення адбылася ў канцы 1997 года. Трэцяе пакаленне Lexus GS дэбютавала ў 2005 годзе. Чацвёртае пакаленне было выпушчана ў 2012 годзе. GS класіфікуецца ў мадэльным шэрагу кампаніі Lexus як спартыўны седан.
Асаблівасцю гэтай мадэлі ад Lexus з’яўляецца гібрыдны сілавы агрэгат, у той час, як мноства канкурэнтаў выкарыстоўваюць выключна дызельныя і бензінавыя маторы. Дызайн мадэлі GS быў распрацаваны італьянскім аўта-атэлье Italdesign на чале з Джарджэта Джуджара. Асноўнымі канкурэнтамі Lexus GS выступаюць Audi A6, BMW 5 серыі, Mercedes E-класа і Jaguar XF.
У базавай камплектацыі Lexus GS аснашчаюцца 6-цыліндравым 2,5-літровым бензінавым маторам, які здольны разагнаць аўтамабіль з 0 да 100 км/г за 8,6 секунд. У працэсе развіцця брэнда, мадыфікацыя GS450h стала абсталёўвацца гібрыднымі сілавымі агрэгатамі — 3,5 літровым 6-цыліндравым маторам з цыклам Аткінсана, і працуюць у пары з гібрыднай сістэмай другога пакалення ад Lexus, агульная магутнасць такога тандэму роўная 336 конскіх сіл, а час разгону з 0 да 100 км/г роўна 5,9 секунд. Мадыфікацыя Lexus GS F Sport абсталявана 5,0-літровым 8-цыліндравым маторам. Сілавыя агрэгаты аўтамабіля працуюць у пары з 6-ступеністай аўтаматычнай каробкай перадач, а ў залежнасці ад мадыфікацыі, GS таксама можа абсталёўвацца 8-ступеністай АКПП.[1]
Зноскі